Лукашэнка: Вялікдзень натхняе на працу на дабрабыт Айчыны

“Уваскрэсенне Хрыстова з'яўляецца для ўсяго хрысціянскага свету галоўным сімвалам сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові. Вялікдзень заахвочвае вернікаў задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцяў, заснаваных на дабры, літасці і спачуванні”, —гаворыцца ў віншаванні, размешчаным на афіцыйным сайце Аляксандра Лукашэнкі.

“У гэтыя светлыя вясновыя дні кожны імкнецца акружыць клопатам родных і блізкіх, падзяліцца з імі радасцю свята, падарыць цяпло душэўных адносін. Вялікдзень аб'ядноўвае людзей, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць сваёй Айчыны”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

“Няхай урачыстасць Уваскрэсення Хрыстова напаўняе нашы сэрцы верай і надзеяй, сцвярджае ў дамах і сем'ях мір і паразуменне”, — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі