Адзін з лідараў беларускіх дэмсіл Павел Латушка ў інтэрв'ю DW выказаўся пра сітуацыю, у якой цяпер знаходзіцца рэжым у РБ.
"Пасыл пра тое, што нібыта Лукашэнка віхляе паміж Усходам і Захадам, не зусім дакладны, — кажа палітык. — Лукашэнка сапраўды віхляе, але ён віхляе паміж Пуціным і Пуціным. Ён хоча выгандляваць як мага больш эканамічных прэферэнцый ад Пуціна за рэалізацыю стратэгічных мэтаў і задач, якія ставіць перад ім той жа Пуцін".
Павел Латушка — экс-міністр культуры РБ, намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.