Вы тут

Лукашэнка ўвёў экалагічны падатак на транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі

БЕЛТА

10 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №9 "Аб падаткаабкладанні", якім увёў новы падатак — на транзіт нафты па беларускай тэрыторыі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Падатак у памеры 50% ад прыбытку ўводзіцца для арганізацый, якія займаюцца транспартаваннем нафты і нафтапрадуктаў. Паведамляецца, што мэта новага падатку — сфармаваць крыніцу грашовых сродкаў для ліквідацыі магчымых экалагічных наступстваў у выпадку аварыі на магістральным нафтаправодзе або іншых непрадбачаных сітуацый, звязаных з перамяшчэннем нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі.

Таксама аб'ектам падаткаабкладання прызнанае транзітнае транспартаванне нафты і нафтапрадуктаў магістральнымі трубаправодамі па тэрыторыі Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.