Лукашэнка ўхваліў пагадненне з Расіяй аб адзінай сістэме СПА

Аляксандр Лукашэнка сваім указам ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

На правядзенне перамоў з расійскім бокам і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі