Лукашэнка ўхваліў адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва Еўракамісіі

Аляксандр Лукашэнка сваім указам ухваліў падпісанне дамовы паміж Беларуссю і Еўракамісіяй аб установе, прывілеях і імунітэтах прадстаўніцтва ЕК у Мінску.
Як паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта, на падпісанне дамовы ўпаўнаважаны намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі.

Нагадаем, яшчэ ў 2005 годзе Еўракамісія зрабіла запыт аб магчымасці адкрыць у Мінску прадстаўніцтва. 19 кастрычніка 2007 года Лукашэнка сваім указам ухваліў праект дамовы аб адкрыцці офіса ЕК. 5 снежня ў Мінску праект дамовы быў парафіраваны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі