Лукашэнка: у нас не ўсё ў парадку з паступленнем у ВНУ, ЦТ крытыкуюць

Аляксандр Лукашэнка не выключае, што ў Беларусі будзе ўдасканаленая сістэма паступлення ў ВНУ. Пра гэта ён заявіў 26 жніўня падчас сустрэчы з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.

"Я, вядома ж, чытаю, бачу і чую, мяне інфармуюць, што ў нас не ўсё ў парадку з паступленнем у ВНУ,цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Да гэтага часу крытыка на цэнтралізаванае тэставанне".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што галоўнае, каб у дзіцяці былі веды: "Калі ведаў няма, ніякія балы не дапамогуць".

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што стаў задумвацца пра неабходнасць удасканалення сістэмы паступлення ў ВНУ пасля размоваў з бацькамі дзяцей і са сваімі сваякамі. "Больш за ўсё мяне хвалюе тое, што абітурыент, які марыць заўтра стаць студэнтам, не здае экзамены тварам да твару з экзаменатарам, з выкладчыкам ВНУ і іншых навучальных устаноў", — сказаў кіраўнік дзяржавы міністру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.