Лукашэнка ў Маскве заявіць пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сустрэнуцца з Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі трох краін могуць абмеркаваць і падзеі ва Украіне.

Як паведамляе сайт zn.ua, учора экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма абмеркаваў па тэлефоне ўкраінскую сітуацыю з Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік Беларусі адназначна выказаўся за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. На яго думку, вырашэнне ўсіх складаных унутрыпалітычных і міжнародных праблем неабходна знаходзіць толькі мірным шляхам. Лукашэнка заявіў, што падобную пазіцыю ён збіраецца выказаць у сераду падчас трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Расіі ды Казахстана.
 

Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі