Лукашэнка ў Дзень закаханых едзе ў Светлагорск — на цэлюлозны камбінат

Лукашэнка ў Дзень закаханых едзе ў Светлагорск — на цэлюлозны камбінат

14 лютага Аляксандр Лукашэнка наведае цэлюлозна-кардонны камбінат (ЦКК) у Светлагорску. Пра гэта паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".

На прадпрыемстве ўжо наладзілі выраб сульфатнай беленай цэлюлозы. Асноўны аб'ём плануецца адпраўляць на экспарт. 

Светлагорскі ЦКК мусіў пачаць працу яшчэ ў 2015 годзе, а ператварыўся ў даўгабуд. Беларускі бок наракае на кітайцаў, якія мусілі займацца абсталяваннем для прадпрыемства. 

Мясцовыя жыхары заяўляюць, што ЦКК, які з'яўляецца экалагічна шкодным прадпрыемствам, па начах займаецца выкідам шкодных рэчываў у паветра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі