Лукашэнка ў Бішкеку схлусіў, што Mercedes "не завёўся": яго абверглі
Момант, калі Лукашэнка хлусіць журналістам пра свой "Мэрсэдэс"
На саміце ЕАЭС у Бішкеку Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся на Mercedes, які нібыта "не завёўся". Маўляў, праз гэта яму давялося ісці ад рэзідэнцыі да будынка, дзе праходзілі перамовы, пешшу.
Прэс-сакратар прэзідэнта Кыргызстана Эрбол Султанбаеў абверг гэтую заяву. Ён кажа, што аўтамабіль быў у поўным парадку і чакаў Лукашэнку ў заведзеным стане. Проста беларускі госць вырашыў прайсці невялікую адлегласць паміж будынкамі пешшу. Можа быць, каб паказаць, што ногі яго яшчэ трымаюць, бо пасля таго, як ён ледзь-ледзь спускаўся па трапе самалёта ў Ерэване, у гэтым маглі ўзнікнуць сумневы.
А потым, сустрэўшы ў холе журналістаў, Лукашэнка немаведама навошта вырашыў сказаць ім, што ішоў пешшу таму, што "Мэрсэдэсы слабыя, доўга заводзяцца". Відэа з гэтым момантам апублікаваў тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі "Пул першага", пракаментаваўшы: "Аслабеў нямецкі аўтапрам. Гэта вам не Аурус".
Крыху пазней там жа з'явілася ўдакладненне: маўляў, Лукашэнка пажартаваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.