Лукашэнка — у Аўстрыі: глядзіце, каб не давялося вам вучыцца ў нас дэмакратыі

Лукашэнка — у Аўстрыі: глядзіце, каб не давялося вам вучыцца ў нас дэмакратыі

12 лістапада Аляксандр Лукашэнка выступіў з прамовай на аўстрыйска-беларускім бізнес-форуме ў Вене, у якой гаварыў пра палітыку, эканоміку і правы чалавека. Ён назваў ганьбай 200 млн долараў цяперашняга тавараабароту паміж краінамі, заклікаў аўстрыйскіх бізнесменаў актыўна інвеставаць у нашу краіну і паабяцаў падтрымку пры пэўных умовах. "Я вас буду падтрымліваць усяляк, нават узброеным шляхам", цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

У сваёй прамове кіраўнік Беларусі згадаў, што "многія журналісты" яго папракалі, казалі пра аўтарытарызм і дыктатуру ў нашай краіне. Аднак калі тых жа аўстрыйскіх бізнесменаў задавольвае "гэтая дыктатура ў Беларусі", то Аляксандр Лукашэнка гатовы "арыентавацца на іх".

Беларускі лідар прызнаўся, што ў размовах з аўстрыйскімі палітыкамі гаварыў пра дэмакратыю: "Глядзіце, каб вам з часам не давялося вучыцца дэмакратыі ў Беларусі". Паводле слоў Лукашэнкі, у Мінску добра бачаць, якія працэсы адбываюцца ў ЕС, у тым ліку і ў справе з нелегальнымі мігрантамі. "Глядзіце, каб ваша дэмакратыя вас жа не пахавала, — папярэдзіў прысутных кіраўнік Беларусі. — Я гэтага не хачу".

А на сумеснай прэс-канферэнцыі з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі гаворка ішла пра адрозненне сістэмы кіравання ў Беларусі і Аўстрыі, пра правы чалавека (гл. першае відэа). Аляксандр Лукашэнка запрасіў аўстрыйскіх журналістаў наведаць Беларусь. "Пачытайце, што за апошні месяц пра мяне напісалі, і вы жахнецеся", — з крыўдай сказаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі