Вы тут

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Узбекістана ў "Блакітным палацы" (фота)

13 верасня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у загарадным комплексе (дзяржаўнай рэзідэнцыі) "Куксарой" ("Блакітны палац"), якая знаходзіцца ў 17 кіламетрах ад Ташкента. Беларускі кіраўнік знаходзіцца ў гэтай краіне з трохдзённым афіцыйным візітам.

Перамовы кіраўнікоў Беларусі і Узбекістана праходзяць у фармаце сам на сам, а пасля пройдуць і ў пашыраным складзе. Асноўная ўвага будзе нададзена гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву і яго пашырэнню.

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка прапанаваў Мірзіёеву пабудаваць у Мінску амбасаду ва ўзбецкім стылі насупраць Палацу Незалежнасці. Прэзідэнт Узбекістана паабяцаў, што прапанову разгледзяць.

Шаўкат Мірзіёеў заявіў, што Беларусь для Узбекістана — "блізкі сябар і надзейны партнёр". У апошнія паўтары-два гады дачыненні краін "пераўзышлі ўсе чаканні".

Лукашэнка запрасіў Мірзіёева ў Беларусь.