Вы тут

Лукашэнка: сала — самы лепшы беларускі допінг

Фота: pixabay.com

Сустракаючыся алімпійскімі і паралімпійскімі чэмпіёнамі Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму спартовай дыеты.

На яго думку, якую перадае БЕЛТА, трэнеры не сочаць за спартоўцамі. "Сала вам трэба трымаць на этапах Кубка свету ў халадзільніку, нармальны кавалак сала, каб вы маглі пасля старту, забегу, цяжкай трэніроўкі кавалак сала і чорнага беларускага хлеба з'есці, а не пончыкі і марозіва. Нармальнае харчаванне для спартоўцаў — гэта пытанне нумар адзін".

"Вось сала — гэта самы лепшы беларускі допінг", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Раней Лукашэнка таксама выказваўся на тэмы харчавання. Напрыклад, ён не рэкамендаваў беларусам есці на ноч бульбу з мясам.