Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці ўсё кіраўніцтва краіны

Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці ўсё кіраўніцтва краіны

21 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці ў Мінску ўсё кіраўніцтва краіны, паведамляе тэлеграм-канал Пул Первого. На нарадзе знаходзяцца прэм'ер-міністр, кіраўнікі Нацыянальнага сходу, Адміністрацыі прэзідэнта, Вярхоўнага суда, сілавых структур, кіраўнікі абласцей — агулам больш за 20 чалавек.

Анансуецца, што будуць абмяркоўвацца "самыя гарачыя тэмы".

Як паведамляе БЕЛТА, разглядаюцца тры блокі пытанняў: эканоміка і фінансы, палітыка і грамадская бяспека (асноўны дакладчык па апошнім пытанні — дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Валерый Вакульчык).

Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці ўсё кіраўніцтва краіны
У Палацы Незалежнасці / @pul_1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі