Лукашэнка распавёў пра Пуціна на танку і будучыя змены ва ўрадзе (відэа)

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з працоўным калектывам "Беларуськалія" і прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ.



"Калі мяне пачынаюць дапякаць замежныя журналісты: вось, там дыктатура, і Пуцін пасля Украіны да вас на танку прыедзе, — для мяне гэта проста смешна. Ніхто ніколі ні на якім танку да нас не прыедзе і ніхто нас не зверне з той дарогі, па якой мы ідзем", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка Беларусі.



Ён адзначыў, што стабільнасць у нашай краіне можа разбурыць толькі эканоміка, калі ў нас не будуць працаваць прадпрыемствы.



Лукашэнка нагадаў, што Беларусь купляе прыродны газ і нафту ў Расіі па значна ніжэйшых коштах, чым суседнія краіны: "Чаго не хапае "Беларуськалію" ці іншым прадпрыемствам? Што яшчэ трэба? Патрэбная пуга, як я часта кажу сваім чыноўнікам, і добры ціск, каб працавалі".



Разам з тым Лукашэнка пахваліў "Беларуськалій" за добрую працу і прыгразіў адстаўкамі тым, хто працуе кепска. Па яго словах, маштабная ратацыя кадраў можа закрануць урад і кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі