Лукашэнка расказвае казкі пра ўкраінцаў, ЦРУ, нанатэхналогіі — Азараў

"Ну, што яму [Лукашэнку] выгадна, тое ён і плявузгае" / Карыкатура dw.com
"Ну, што яму [Лукашэнку] выгадна, тое ён і плявузгае" / Карыкатура dw.com

Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў пракаментаваў "Нашай ніве" агучаную ў аўторак Аляксандрам Лукашэнкам версію пра затрыманага "ўкраінскага тэрарыста", які пашкодзіў расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах пад Мінскам, і два дзясяткі яго памагатых.

"У Беларусі ідуць рэпрэсіі — дзясяткі штодзённа, кожны затрыманы пад прымусам расказвае тое, што яны просяць..., — кажа Азараў. — Ну і цяпер, я так разумею, адбываецца нешта падобнае — затрымалі нейкіх людзей, пад катаваннямі яны кажуць, што ад іх патрабуюць... Па сутнасці паўтару яшчэ раз — удзельнікі гэтай акцыі выехалі і знаходзяцца ў бяспецы. Гэта ўдзельнікі плана "Перамога", беларускія партызаны. Іх мы паказваць не будзем у мэтах бяспекі... Яны ўсё зрабілі і з'ехалі. А казкі гэтыя пра ўкраінцаў, ЦРУ, нанатэхналогіі… Што там яшчэ? Ну, што яму [Лукашэнку] выгадна, тое ён і плявузгае".

BYPOL сцвярджаў, што раніцай 26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах беларускімі партызанамі з дапамогай двух дронаў і выбухоўкі быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 (па словах Лукашэнкі, "драпіны і адна прабоіна"). Было апублікавана спачатку відэа аэраразведкі ў Мачулішчах, а пасля і атакі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі