Вы тут

Лукашэнка расказаў пра планы пабудаваць порт у Расіі

Лукашэнка расказвае пра свой чарговы праект / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра планы пабудаваць порт у Ленінградскай вобласці Расіі. Праз яго ён плануе пастаўляць на экспарт беларускія тавары. Пра гэта ў пятніцу Лукашэнка расказаў падчас сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал Пул Першага.

Як вядома, калі краіны Балтыі не прызналі вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і пачалі гаварыць пра санкцыі, Аляксандр Лукашэнка прыгразіў ім пераарыентаваць беларускі экспарт. А паколькі з усімі суседзямі, акрамя Расіі, адносіны сапсаваныя, гаворка ідзе пра парты Ленінградскай вобласці РФ.

"Я калі сустракаўся з прэзідэнтам Расіі [Уладзімірам Пуціным], мы вельмі шмат абмяркоўвалі гэтае пытанне, я сказаў, што мы можам з ленінградцамі скааперавацца і пабудаваць там свой прычал, свой порт, — гаварыў Лукашэнка. — Ён загарэўся гэтым пытаннем".

Але на рэалізацыю такога праекта патрэбны фінансы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра Беларускую АЭС, якая будуецца за расійскія крэдытныя сродкі. І сэканомленыя грошы ("мы сэканомім на атамнай станцыі") ён гатовы "ўкласці ў порт"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.