Лукашэнка: Пуцін падтрымаў ідэю вырошчваць у Беларусі ўсё — аж да бананаў

Лукашэнка: Пуцін падтрымаў ідэю вырошчваць у Беларусі ўсё — аж да бананаў

Наведваючы Мінск 8 чэрвеня, Уладзімір Пуцін падтрымаў прапанову Лукашэнкі разбіць ў Беларусі фруктовыя сады, каб павялічыць экспарт садавіны ў Расію. Пра гэта распавёў кіраўнік Беларусі, выступаючы на ІІІ Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

"Раскрыю невялікі сакрэт. У закрытым пасяджэнні ён сказаў: давайце мы прафінансуем сады ў Беларусі. Калі ёсць магчымасць, хай лепш вашыя аграрыі вырабляюць яблыкі і іншае (аж да бананаў) і прадаюць у Расію. Я падтрымліваю гэтую пазіцыю", — паўжартам пераказаў Аляксандр Лукашэнка заяву Пуціна. Зала сустрэла гэтыя словы ўхвальным смехам.

Пуцін у сваім выступе выказаў зацікаўленасць расійскага боку ў пастаўлках беларускай садавіны і гародніны. Па яго словах, палова (а то і больш) экспартнай прадукцыі Беларусі ідзе на расійскі рынак. "Калі некаторыя пачаць крокі, беларускія калегі могуць яшчэ больш пастаўляць", — цытуе РБК словы расійскага кіраўніка. Ён дадаў, што Расія хоча атрымоўваць беларускую прадукцыю, а не транзітную.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі