Вы тут

Лукашэнка прызнаўся, што адмыслова стрымліваў падтрымку бізнесу падчас пандэміі

Лукашэнка чакаў, калі бізнес падтрымае сябе сам / pixabay.com

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што адмыслова стрымліваў падтрымку айчыннага бізнесу падчас пандэміі каранавіруса. Яго словы прагучалі ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ. У іншых краінах улады накіравалі значныя сродкі на падтрымку бізнесу. Прапаноўвалі "папулісцкія рашэнні" і Лукашэнку, але ён не спяшаўся прымаць рашэнне.

"Мы занадта разбалавалі нашых навапаказаных нуварышаў, нашых багаценькіх — і ўсе сядзяць — чакаюць, калі ўрад унясе прэзідэнту на разгляд меры так званай падтрымкі бізнесу сярэдняга, малога і іншага..., — гаварыў беларускі кіраўнік. — Яны чакаюць, што мы ў настаўнікаў і лекараў, у ваенных забярэм з бюджэту і ім дапаможам. Дык вось я вам шчыра прызнаюся, што я адмыслова стрымліваў гэты працэс і чакаў, калі вы свае грошы дастанеце з кішэні і ўкладзеце!".

Указ № 143 "Аб падтрымцы эканомікі" быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам толькі 24 красавіка 2020-га. У пачатку ліпеня прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка паведаміў, што за травень-чэрвень эканоміка была падтрымана аж 23 мільёнамі рублёў (гэта больш за 9 млн долараў). Колькі з гэтай сумы атрымаў бізнес, невядома. Аднак сама сума мізэрная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.