Вы тут

Беларуская дзяржава падтрымала эканоміку аж 23 мільёнамі рублёў

Лічба падтрымкі не ўражвае / Ілюстрацыйнае фота sb.by

Стала вядома, колькі беларуская дзяржава патраціла на падтрымку эканомікі ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Лічбу назваў у сераду падчас паездкі ў Барысаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка — 23 мільёны рублёў (гэта больш за 9 млн долараў), паведамляе БЕЛТА. Лічба не ўражвае. Яшчэ ў сакавіку 2020-га ЕС вырашыў на падтрымку эканомікі выдаткаваць 37 млрд еўра (8 млрд еўра — прадпрыемствам і кампаніям, якія пацярпелі ад наступстваў пандэміі), ЗША — 100 млрд долараў, Германія, Іспанія не шкадавалі на падтрымку прадпрыемстваў сотні мільярдаў еўра, Італія, Польшча, Францыя — дзясяткі мільярдаў. Зразумела, такіх грошай у нашай краіны няма.

На што ж пайшлі мільёны долараў з беларускага дзяржбюджэту па ўказе № 143 "Аб падтрымцы эканомікі"? Па словах Галоўчанкі, гэта і прэферэнцыі, і падатковыя льготы, якія атрымалі суб'екты гаспадарання і індывідуальныя прадпрымальнікі.

"Гэты працэс ідзе пастаянна, аналізуюцца просьбы аб падтрымцы", — кажа прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка таксама заявіў, што сітуацыя ў эканоміцы Беларусі, нягледзячы на пандэмію каранавіруса, кантраляваная.

БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.