Вы тут

Лукашэнка прыгразіў студэнтам і выкладчыкам-забастоўшчыкам

Аляксандр Лукашэнка раз'юшаны акцыямі ў ВНУ / БЕЛТА

27 кастрычніка падчас нарады, прысвечанай падрыхтоўцы да Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка прыгразіў студэнтам і выкладчыкам, якія ўдзельнічаюць у забастоўках і вулічных акцыях. "Студэнты прыйшлі вучыцца — вучыцеся, — гаварыў ён. — Хто хоча, той няхай вучыцца. Хто выйшаў у парушэнне закону на несанкцыянаваныя акцыі, ён пазбаўляецца права быць студэнтам!".

Лукашэнка нагадаў ці загадаў прысутным: "Калі ласка, адпраўце іх, як я гаварыў: каго ў армію, а каго на вуліцу. Няхай ходзяць па вуліцы". "Але яны павінны быць адлічаны з ВНУ! — працягваў ён. — Тое самае выкладчыкі. Іх таксама адзінкі, але якія гадка сябе паводзяць у ВНУ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.