Лукашэнка прыехаў на беларуска-украінскую мяжу разам з сынам Віктарам (фота)

Лукашэнка прыехаў на беларуска-украінскую мяжу разам з сынам Віктарам (фота)

Аляксандр Лукашэнка прыехаў на беларуска-украінскую мяжу разам з сынам Віктарам, сваім памочнікам па нацыянальнай бяспецы. 1 чэрвеня яны наведалі памежную заставу "Дывін" у Кобрынскім раёне. Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з памежнікамі гаварыў пра аптымізацыю вайсковых структур. Ён даручыў вывучыць магчымасць перразмеркавання асабістага складу паміж беларускім войскам і памежнай службай.

"Можа быць, нам дзесьці армію падскараціць на 2-3 тысячы, пакінуўшы ім [памежнікам]  гэтую колькасць, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Няхай яны будуць на кожнай заставе па 5-10 чалавек".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што памежныя войскі даюць лепшую падрыхтоўку для тых жа мотастралкоў. Таму, чым больш будзе памежнікаў, тым больш будзе падрыхтаваных байцоў, якія знаходзяцца ў баявой гатоўнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі