Лукашэнка: праз гандлёвыя войны краіна страціла 9 мільярдаў долараў

Лукашэнка: праз гандлёвыя войны краіна страціла 9 мільярдаў долараў

Пандэмія каранавіруса істотна паўплывала на сусветную эканоміку, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас свайго паслання народу і парламенту Беларусі. Усе эксперты прагназуюць зацягнутую рэцэсію і абвал. Ліберальная эканоміка з ёй не справіцца, па яго словах.

"Эпідэмія агаліла рынкі, і з'явілася магчымасць заняць новыя нішы", — звярнуў увагу кіраўнік Беларусі. Ён паставіў задачу абараніць людзей і прасоўваць эканоміку на 3-4% штогод. 

Досвед папярэдніх гадоў паказаў, што для эканомікі Беларусі небяспечна знаходзіцца ў высокай залежнасці ад адной-дзвюх краін. Праз гандлёвыя войны краіна страціла 9 мільярдаў долараў за апошнія пяць гадоў, заявіў Лукашэнка. 

Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў сваіх канкурэнтаў на прэзідэнцкіх выбарах за іх абяцанне прцягнуць замежныя інвестыцыі. Лукашэнка заявіў, што ў сённяшніх крызісных умовах заходнія краіны не будуць займацца замежнымі інвестыцыямі: яны будуць укладаць грошы ў сваю эканоміку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі