Вы тут

Лукашэнка правёў сустрэчу з начальнікам ААЦ

Андрэй Паўлючэнка / АНТ

5 жніўня Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) Андрэем Паўлючэнкам, інфармуе БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі пацікавіўся, як выконваюцца яго даручэнні па развіцці ААЦ. Таксама падчас сустрэчы абмяркоўваліся асноўныя напрамкі работы цэнтра, актуальная тэматыка, кадравыя пытанні.

Паўлючэнка далажыў, як цэнтр суправаджае рэзанансныя крымінальныя справы, а таксама шэраг буйных інфраструктурных праектаў.