Вы тут

Лукашэнка правядзе Алімпійскі сход

Аляксандр Лукашэнка падчас мінулагодняй нарады ў НАК / БЕЛТА

19 лістапада Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду ў Нацыянальным алімпійскім камітэце. Пра гэта ў Telegram інфармуе "Пул Першага". Там запланаванае ўзнагароджанне некалькіх спартсменаў.

Як паведамляе БЕЛТА, у аўторак пройдзе Алімпійскі сход. Яго галоўныя тэмы — падвядзенне вынікаў выступлення беларускіх спартсменаў на буйных міжнародных спаборніцтвах і падрыхтоўка да летняй Алімпіяды 2020 года ў Токіа. Таксама пройдуць выбары першага віцэ-прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта НАК.

У снежні мінулага года Лукашэнка правёў у НАК нараду, прысвечаную пытанням развіцця летніх відаў спорту.

"Пул Першага"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.