Лукашэнка прапанаваў Пуціну зняць абмежаванні ва ўзаемным гандлі

 Лукашэнка прапанаваў Пуціну зняць абмежаванні ва ўзаемным гандлі

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ва ўзаемным гандлі Беларусі і Расіі трэба зняць абмежаванні. Пра гэта ён заявіў у сераду на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

"Павышэнню стабільнасці нашых эканомік, росту дабрабыту беларусаў і расіян спрыяла б зняццё яшчэ існуючых некаторых абмежаванняў ва ўзаемным гандлі", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Кіраўнік Беларусі мяркуе, што ва ўмовах эканамічнага крызісу ўдзельнікі інтэграцыйных працэсаў павінны з'яднацца, развіваць кааперацыю, не канкураваць, а ўзаемадзейнічаць на знешніх рынках. Калі гэтыя задачы ўдасца вырашыць у рамках беларуска-расійскага аб'яднання, то гэта дапаможа развіваць і іншыя інтэграцыйныя аб'яднанні, лічыць ён.

Лукашэнка чарговы раз падкрэсліў, што ў адносінах Беларусі і Расіі няма закрытых тэмаў.

Акрамя двухбаковай сустрэчы кіраўнікі дзяржаваў прымуць удзел у пленарным пасяджэнні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі