Вы тут

Лукашэнка прапанаваў арабскаму шэйху інвеставаць у беларускую эканоміку

На сустрэчы ў Аляксандра Лукашэнкі / president.gov.by

21 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў у Мінску сустрэчу са старшынёй савета дырэктараў інвестыцыйнай кампаніі Emaar Properties Мухамедам Алі Аль-Аббарам

Прадстаўніку Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў беларускі кіраўнік заявіў, што наша дзяржава зацікаўленая ў развіцці праектаў у рэальным сектары эканомікі. 

Лукашэнка адзначыў, што магчымыя напрамкі супрацы ён абмяркоўваў падчас нядаўняй паездкі ў ААЭ. У Мінск ён запрасіў Мухамед Алі аль-Аббара, каб больш канкрэтна абмеркаваць працу Emaar Properties у Беларусі. У прыватнасці, гаворка ідзе аб праектах у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. 

У якіх менавіта праектах зацікаўленая арабская кампанія, прэс-служба Лукашэнкі не паведамляе

Беларускі кіраўнік наведваў ААЭ на пачатку лістапада і прабыў там некалькі дзён. Праграма яго візіту амаль ніяк не асвятлялася. Толькі пасля таго, як пайшлі чуткі пра лячэнне Лукашэнкі ў арабскай клініцы, інфармагенцтва БЕЛТА паведаміла пра яго сустрэчы з арабскімі шэйхамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.