Лукашэнка прадаў Шакуціну два дзяржаўныя прадпрыемствы

Указ прадугледжвае продаж ТАА "Салео" пакетаў акцый гомельскага ААТ "Гідрапрывад " кобрынскага ААТ "Гідрамаш". Дагэтуль яны з’яўляліся рэспубліканскай уласнасцю.

У дамовах куплі-продажу будуць прадугледжаны абавязацельствы холдынгу “Салео” па захаванні профілю вытворчасці і тэхнічнаму перааснашчэнню былых дзяржаўных прадпрыемстваў, паведамляе афіцыйны сайт Лукашэнкі. Таксама у дамове ёсць згадкі пра павелічэнне аб'ёмаў выпускаемай прадукцыі і ўнясенні ў статутныя фонды прадпрыемстваў грашовых і неграшовых укладаў у суме 200 мільярдаў, накіраваных на развіццё кожнага прадпрыемства.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Салео" належыць бізнэсоўцу Юрыю Шакуціну. Яго лічаць набліжанай да кіраўніка краіны асобай.

На фота - Лукашэнка і Шакуцін падчас наведвання кіраўніком краіны ТАА "Салео" у Дзяржынску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі