Лукашэнка — пра ўмовы, пры якіх у Беларусь не прыйдуць чужыя танкі

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што плануецца новае скарачэнне чыноўнікаў. Ён адзначыў, што скарочаных чыноўнікаў трэба задзейнічаць у эканоміцы, у тым ліку на кіруючых пасадах.

"Самая вялікая небяспека тоіцца ў нас у эканоміцы. Калі ў нас ёсць нейкія небяспекі, то толькі ў эканоміцы. Калі ў нас будуць працаваць прадпрыемствы, і мы будзем атрымліваць такія ўраджаі, як сёлета, і будзем маналітна працаваць, як працуем , нам нічога не страшна. Ніхто да нас не прыйдзе з танкамі, не захопіць, ці не заб'е, ці не самне, не падамне. Мы выстаім любую буру", — перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама ён адзначыў, што бліжэйшым часам будзе апублікаваны праект закона па барацьбе з карупцыяй. І плануецца яшчэ раз вярнуцца да дэкрэту аб узмацненні адказнасці кіруючых работнікаў. Згодна з ім, кажа Лукашэнка, будзе пастаўленая кропка на практыцы перасаджвання з крэсла ў крэсла. "Прыйшоў, адпрацаваў сумленна і добрасумленна — атрымлівай усё, што ты заслужыў. Вінаваты — ну што ж, не працуеш, дрэнна працуеш — ідзі працуй па спецыяльнасці, але кіраўніком больш не будзеш і нікуды цябе ніхто не ўладкуе", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі