Лукашэнка — пра сітуацыю ў машынабудаванні: За гэта нехта павінен адказаць

Лукашэнка — пра сітуацыю ў машынабудаванні: За гэта нехта павінен адказаць

Сітуацыю ў сферы машынабудавання неабходна кардынальна выпраўляць. З такой заявай выступіў Аляксандр Лукашэнка 24 лістапада, заслухоўваючы даклад пра стратэгію развіцця беларускага машынабудавання.

Кіраўнік Беларусі зазначыў, што спад у гэтай галіне зацягнуўся. Лукашэнка нагадаў, што яшчэ ўлетку 2015 года ён даручыў выпрацаваць меры па развіцці машынабудаўнічых арганізацый краіны.

"Пры гэтым вядучым арганізацыям галіны была аказана значная дзяржпадтрымка. Машынабудаўнікам дапамаглі рэфінансаваць крэдытную запазычанасць, папоўніць абаротныя сродкі і тым самым стварыць перадумовы для эфектыўнай працы. Аднак істотных станоўчых вынікаў не назіраем. І за гэта нехта павінен адказаць", — перадае словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Паведамляецца, што за 2014-2015 гады прадпрыемства машынабудавання страцілі палову аб'ёму ад выпуску прадукцыі, у тым ліку амаль 25% — за 2015 год. Паведамляецца, што прамысловы патэнцыял галіны за студзень-кастрычнік 2016 года ўзнавіўся толькі на 3%. Лукашэнка падкрэсліў, што такімі тэмпамі да ўзроўню 2013 года давядзецца ісці цэлыя дзесяцігоддзі.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб на нарадзе яму паведамілі, як і ў якіх напрамках развіваецца сусветнае машынабудаванне і ці ўлічваюцца ў распрацоўцы беларускай стратэгіі гэтыя тэндэнцыі. Таксама ён пацікавіўся праблемнымі пытаннямі, без вырашэння якіх немагчымая наладзіць устойлівую працу галіны машынабудавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі