Вы тут

Лукашэнка — пра перапахаванне Кастуся Каліноўскага: косці варушыць не трэба

Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на парламенцкіх выбарах / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў на выбарчым участку 17 лістапада, выказаўся наконт перапахавання ў Вільні парэшткаў Кастуся Каліноўскага. Кіраўніка дзяржавы спыталі, ці не варта было Мінску настаяць на іх пахаванні ў Беларусі.

"Я ведаю ролю гэтага чалавека. Каліноўскі быў нашым грамадзянінам, жыў і працаваў на нашай тэрыторыі. Але там шмат нюансаў. Я перасцярог нашых гісторыкаў і навукоўцаў, што нам тут не трэба ударацца ў палітыку. А косці варушыць не трэба — хай спакойна там ляжыць", — сказаў Лукашэнка.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.