Лукашэнка пра Кітайска-беларускі парк: Сялян нельга пакрыўдзіць! (відэа)

Як вядома, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк з'явіцца ў Смалявіцкім раёне, у 25 кіламетрах ад Мінска. Тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай каля 80 кв. км будзе мець асаблівы прававы рэжым для забеспячэння камфортных умоваў вядзення бізнэсу.



Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік дзяржавы незадаволены тым, што няма яснасці ў фінансаванні праекта, ён абураны пасіўнасцю чыноўнікаў.



Таксама Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў на нарадзе, каб пры развіцці тэрыторыі, адведзенай на стварэнне парку, у абавязковым парадку ўлічваліся інтарэсы мясцовага насельніцтва. Як вядома, там знаходзяцца не толькі вёскі, але і садовыя таварыствы.



"Гэтыя вёскі могуць быць разынкамі ў парку, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Наадварот, трэба забяспечыць людзям у іх нармальнае жыццё. Сялян крыўдзіць нельга, яны стагоддзямі там жылі, і ніхто іх крыўдзіць не павінен. Пасёлачкі садовыя ёсць — ну і няхай яны будуць!".



Кіраўнік дзяржавы заклікаў унесці адпаведныя змены ў генплан будоўлі. Ён яшчэ раз падкрэсліў, што "ніводны беларус не павінен быць пакрыўджаны ў сувязі з будаўніцтвам гэтага парку".
 
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі