Лукашэнка — пра галадоўку "Маці 328": Гэта ціск і ўмяшанне ў правасуддзе

Лукашэнка — пра галадоўку "Маці 328": Гэта ціск і ўмяшанне ў правасуддзе

Гаворка пра галадоўніц з руху "Маці 328" зайшла на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам 8 траўня.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што паслабляць адказнасць для распаўсюджвальнікаў наркотыкаў недапушчальна. Пра гэта Сукала заявіў журналістам пасля сустрэчы, перадае БЕЛТА. "У дачыненні да спажыўцоў магчымыя нейкія паслабленні і паблажкі. А што тычыцца той формы, якая сёння выбраная групай маці, то гэта з'яўляецца недапушчальным, гэта ціск і ўмяшанне ў правасуддзе. І гэта не той спосаб, які павінен быць у нас", — адзначыў старшыня Вярхоўнага суда.

Сукала паведаміў, што з ліку галадоўніц толькі шасцёра звярталіся ў Вярхоўны суд. "Прычым дзве атрымалі, як мне здаецца, па скаргах задавальненне. Пакаранне было зніжанае. Таму ёсць законны спосаб звароту ў Вярхоўны суд з нагляднымі скаргамі па кожным канкрэтным выпадку. Але нейкага паслаблення ўсеагульнага, асабліва для распаўсюднікаў, як заявіў кіраўнік дзяржавы, не прадугледжана", — дадаў ён.

Па словах старшыні Вярхоўнага суда, у антынаркатычнае заканадаўства могуць быць унесеныя толькі паблажкі для спажыўцоў наркотыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі