Лукашэнка — пра футбол: Грузія для нас не сапернік

Лукашэнка — пра футбол: Грузія для нас не сапернік

У аўторак з удзелам Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада, прысвечаная развіццю летніх відаў спорту. На ёй абмяркоўвалася і сітуацыя ў айчынным футболе. З дакладам выступаў генсек Беларускай федэрацыі футбола Юрый Вяргейчык. Паводле яго слоў, "апошнія вынікі не радуюць".

"Але мы разумеем, якія меры трэба прымаць, каб сітуацыю выправіць, — гаварыў Вяргейчык. — У працы неабходны больш жорсткі кантроль і парадак. У працы з маладзёжнай зборнай было ў мінулым сезоне прыцягнута 49 футбалістаў! Я не разумею, адкуль такая лічба. Раней у [мінскім] "Дынама" футбалістаў рыхтавалі мэтанакіравана. Была вертыкаль".

"Правільна: ключавое слова — хаос, — цытуе словы Лукашэнкі "Беларусь сегодня". — Няма парадку. Элементарнага. Федэрацыя — гэта, перш за ўсё, зборная. Адно толькі хацелася б, каб вы не радаваліся гэтаму першаму месцу ў дывізіёне D Лігі нацый. Вось матч з Грузіяй стане для вас праверкай. Хоць Грузія для нас не сапернік".

Са зборная Грузіі беларускія футбалісты згуляюць у паўфінале дывізіёна D Лігі нацый. Матч адбудзецца напрыканцы сакавіка 2020 года ў Тбілісі. У другім паўфінале Македонія прыме ў сябе каманду Косава. Пераможцы паўфіналаў сустрэнуцца ў фінале, дзе будзе разыграная адзіная пуцёўка на чэмпіянат Еўропы 2020 года. Дагэтуль зборная Беларусі па футболе не трапляла ні на кантынентальнае, ні на сусветнае першынство.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі