Лукашэнка перад паездкай у Расію абмяркоўвае "новы план абароны Беларусі"

Лукашэнка перад паездкай у Расію абмяркоўвае "новы план абароны Беларусі"

Аляксандр Лукашэнка перад паездкай у Расію абмяркоўвае новы план абароны Беларусі. Як інфармуе БЕЛТА, 19 снежня беларускі кіраўнік праводзіць пасяджэнне Савета бяспекі. "Сёння... разгледзім пытанні планавання абароны нашай дзяржавы і далейшага развіцця арміі", — гаварыў Лукашэнка.

На нарадзе было агучана, што на працягу 2019 года перапрацоўваўся план абароны Беларусі "у святле рэалій ваенна-палітычнай і стратэгічнай сітуацыі". Кіраваў гэтым праектам Генштаб. Спецыялістамі разглядаліся сучасныя ўзброеныя канфлікты з новымі формамі і спосабамі вядзення вайны. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, улічвалася меркаванне самых розных ведамстваў (не толькі сілавых).

Лукашэнку цікавіла, чым новы план абароны адрозніваецца ад папярэдняга. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на сістэму папераджальных мер у перыяд крызісу.

Тэлеграм-канал Пул Першага інфармуе, што ў Палацы Незалежнасці сабраўся ўвесь сілавы блок.

20 снежня ў Санкт-Пецярбургу пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Гэта будзе працяг перамоў лідараў Беларусі і Расіі, якія нядаўна праходзілі ў Сочы і былі прысвечаныя "паглыбленню інтэграцыі". Аднак ніякіх дакументаў тады не было падпісана, працягнулася іх дапрацоўка. Якраз напярэдадні сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на DW выйшаў дакументальны фільм пра беларускі "эскадрон смерці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі