Лукашэнка павысіў пенсіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад аб павышэнні з 1 верасня працоўных пенсій. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка краіны, у адпаведнасці з загадам з 1 верасня 2007 года будзе зроблены пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы працаўнікоў у памеры 663 тысячы 600 рублёў.

У выніку памер сярэдняй працоўнай пенсіі па ўзросце павысіцца на 7,5%. Пры гэтым сярэдняя пенсія па ўзросце ў верасні складзе 315 тысяч 300 рублёў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі