Вы тут

Лукашэнка патлумачыў, чаму Венскі баль перанеслі з Купалаўскага тэатра

Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

На сустрэчы са студэнтамі-медыкамі 13 снежня Аляксандр Лукашэнка паведаміў, чаму "Венскі баль з А1 у Купалаўскім" перанеслі ў Палац Незалежнасці. 

Як распавядала Еўрарадыё, Венскі баль мусіў прайсці ў Купалаўскім тэатры 14 снежня. Аднак 4 снежня стала вядома, што яго сумясцілі з прэзідэнцкім і перанеслі ў Палац Незалежнасці. Гледачам, якія куплялі дарагія квіткі (па 250 рублёў), прапанавалі здаць іх у касу тэатра. Замест квіткоў ім выдадуць па два запрашальнікі на прэм'еру спектакля "Кароль Лір" на люты 2020 года. 

Прэс-служба перадае словы Лукашэнкі: "Мая справа — узначаліць працу, каб настрой стварыць, правесці ў Палацы Незалежнасці Венскі баль. Туды яшчэ патрапіць трэба, таму што ахвочых вельмі шмат. Я толькі маленькую долю змагу туды запрасіць. Венцы з натхненнем гэта ўспрынялі і просяць паказаць па ўсёй Еўропе і ў свеце па тэлевізары".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.