Лукашэнка паспрабаваў апраўдацца за адвод войскаў ад мяжы Украіны

Лукашэнка

Лукашэнка / AP

Аляксандр Лукашэнка ў "пакаянным інтэрв'ю" расійскаму тэлебачанню паспрабаваў апраўдацца за адвод войскаў ад мяжы з Украінай. Раней яго за гэта моцна крытыкавалі розныя Z-прапагандысты.

"Тыя падраздзяленні, якія два з паловай гады там былі ўведзеныя, яны і тады [былі], і цяпер [ёсць]. І з іх боку, і з нашага боку прысутнічаюць. Гэта смерці падобна, каб мы свае войскі з мяжы з Украінай прыбралі. Вайна ідзе".

Цяпер, паводле яго, на мяжы з Украінай ледзь не траціна беларускага войска. У жніўні, сказаў Лукашэнка, яму давялося рэагаваць на "парушэнне паветранай прасторы" — нібыта залёт украінскіх дронаў у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі