Лукашэнка падзякаваў Германіі за нармалізацыю адносін паміж Беларуссю і ЕС

Лукашэнка падзякаваў Германіі за нармалізацыю адносін паміж Беларуссю і ЕС

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Нямеччыне за вялікі ўнёсак у нармалізацыю адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Пра гэта ён заявіў 29 чэрвеня на сустрэчы з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка. Перамовы прайшлі ў Палацы Незалежнасці.

На думку Лукашэнкі, прыезд прэзідэнта Германіі ў Мінск будзе мець вельмі сур'ёзны, станоўчы рэзананс у беларускім грамадстве. 

Ён згадаў, што Штайнмаер не першы раз наведвае Мінск і Палац Незалежнасці. "Нармандская чацвёрка" — гэта ў тым ліку і ваша дзецішча. І было б няправільным, калі б я не падзякаваў за той вялікі ўнёсак, які вы зрабілі ў нармалізацыю адносін паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. мы вам за гэта вельмі ўдзячныя", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён перадаў канцлеру Германіі Ангеле Меркель самыя лепшыя пажаданні ад беларускага народа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі