Лукашэнка падпісаў закон «Аб СМІ»?

Атрымаць адказ на гэтае пытанне ў яго прэс-службе аказалася немагчымым. Між тым, па падліках юрыстаў, двухтыднёвы тэрмін, які адводзіць Канстытуцыя на прыняцце такіх рашэнняў, ужо мінуў. Супрацоўнікі прэзідэнцкай прэс-службы, якім тэлефанавалі прадстаўнікі прэс-службы БАЖ, спасылаюцца на тое, што іх кіраўнік Павел Лёгкі знаходзіцца ў адпачынку.
«Калі будзе афіцыйна распаўсюджаная інфармацыя на гэтую тэму, тады і даведаецеся», — заявіў малады чалавек, які адмовіўся назваць сваё імя. Днём раней яшчэ адзін ананімны супрацоўнік прэс-службы не выключыў, што законапраект можа быць ужо падпісаны, проста звесткі пра гэта яшчэ не «дайшлі» у прэс-службу. «Як толькі падпісваецца законапраект і паступае да нас, мы аператыўна даем яго ў СМІ», — засведчыў ананімны суразмоўца. Між тым, тэрмін, вызначаны Канстытуцыяй для падпісання дакумента, па падліках юрыстаў, ужо мінуў. Паводле арт. 100 ч. 6 Канстытуцыі РБ, «калі прэзідэнт не вяртае які-небудзь закон на працягу 2 тыдняў пасля таго, як ён паступіў да яго, закон лічыцца падпісаным». Законапраект быў ухвалены саветам рэспублікі 28 ліпеня, пасля прыняцця яго ў двух чытаннях палатай прадстаўнікоў (17 і 24 чэрвеня).

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі