Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ пра нацыянальны сегмент інтэрнэту

pixabay.com

18 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ№350 "Аб асаблівасцях выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт", перадае БЕЛТА. 

У дакуменце загадваецца пералічваць грошы, атрыманыя на аўкцыёне ад продажу даменных імёнаў, на дабрачынныя рахункі ўстановаў, дзе жывуць дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды і дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

На Аператыўна-аналітычныа цэнтра (ААЦ) пры прэзідэнце ўскладаюцца функцыі нацыянальнага цэнтра рэагавання на камп'ютарныя інцыдэнты (кібератакі). Дзяржаўныя органы, суды і натарыўсы могуць атрымліваць ад ААЦ персанальныя звесткі пра ўладальнікаў даменнага імя, калі гэта неабходна для выканання ўскладзеных на iх заканадаўствам задач і функцый.

Міністэрству сувязі і інфарматызацыі даецца права быць замоўцам і арганізатарам работ па стварэнні, развіццю і эксплуатацыі нацыянальнага сегмента інтэрнэту ў інфармацыйнай сістэме ЕАЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.