Лукашэнка падпісаў дэкрэт “Аб развіцці прадпрымальніцтва”

Лукашэнка падпісаў дэкрэт “Аб развіцці прадпрымальніцтва”

23 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт “Аб развіцці прадпрымальніцтва”. Яго прэс-служба адзначае, што гэта ключавы дакумент з пакету нарматыўных прававых актаў, якія мусяць паспрыяць паляпшэнню бізнес-клімату ў нашай краіне. Яго дзеянне ахоплівае сферы, у якіх засяроджана каля 95% малога і сярэдняга бізнесу.

Адзначаецца, што дэкрэт кардынальна змяняе механізмы ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Умяшальніцтва чыноўнікаў у працу бізнесменаў зводзіцца да мінімуму, як і кантроль за іх дзейнасцю. У Беларусі ўводзіцца паведамляльны прынцып здзяйснення найбольш распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці (бытавыя, сацыяльныя, турыстычныя паслугі, дзейнасць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, перавозак пасажыраў і г. д.). Грамадзянін можа падаць паведамленне ў выканкам і на наступны дзень ужо пачаць займацца бізнесам.

Дэкрэт максімальна сістэматызаваў і скараціў агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі. Тое самае адбылося і з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі. Прадпрыемствам сферы гандлю і грамадскага харчавання не трэба будзе ўзгадняць з выканкамамі рэжым працы крамаў, кавярняў і рэстаранаў (выключэнне датычыць толькі кропак, якія працуюць у начны час).

У той жа час дакументам устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць кіраўніка за забеспячэнне нармальнай працы прадпрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі