Лукашэнку падказваюць звярнуцца да знакавых людзей з габрэйскай абшчыны ЗША

Міхаіл Велер і Аляксандр Лукашэнка
Міхаіл Велер і Аляксандр Лукашэнка

Расійскі пісьменнік і публіцыст Міхаіл Велер праз свой канал на Youtube звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з ідэяй: запрасіць у Беларусь прадстаўнікоў габрэйскай дыяспары ЗША. На яго думку, гэта можа дапамагчы Беларусі ў "нафтавай спрэчцы" з Расіяй.

"Вялікая колькасць знакамітых і знакавых людзей ЗША родам з беларускіх габрэйскіх мястэчак. Людзей такіх можна набраць масу. Там і Ісая Берлін, там і вокладкі ад цукерак, каго там толькі няма. Гэта ўсё адбывалася ўсяго сто гадоў таму, на мяжы XIX і XX стагоддзяў.

Гэта вельмі проста. Усталёўваецца сціплая мемарыяльная шыльда, ставіцца сціплы нейкі знак, і запрашаюцца прадстаўнікі габрэйскай абшчыны — Нью-Ёрка, Лос-Анджэлеса ці ўвогуле Злучаных Штатаў. Гэта павінна мець велізарны рэзананс у ЗША. Гэта карта, разыграць якую нічога не каштуе, і на якой можна зняць немалыя дывідэнды", — разважае Велер.

Пісьменнік дадае, што не разумее, чаму беларусы гэтым не займаюцца, "чаму ў іх мазгі працуюць у іншы бок".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі