Лукашэнка падарыў студэнтцы пёравую асадку, якой яна запэцкала рукі (фота)

Лукашэнка падарыў студэнтцы пёравую асадку, якой яна запэцкала рукі (фота)

Аляксандр Лукашэнка падарыў студэнтцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пёравую асадку, якой яна запэцкала рукі. 20 сакавіка кіраўнік дзяржавы сустракаўся з творчай моладдзю. Лізавета Запека сядзела побач з Лукашэнкам і па яго просьбе пазначала пытанні студэнтаў. Для гэтага ён перадаў ёй сваю пёравую асадку.

Як інфармуе БЕЛТА, у канцы мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што моладзь пёравымі асадкамі пісаць не ўмее. “Дару табе, каб ты навучылася ёй пісаць”, — сказаў кіраўнік дзяржавы студэнтцы. Ён адзначыў, што асадка асаблівая — сувенірная, зробленая па спецыяльнай замове “знакамітай фірмай”, пазалочаная і ўпрыгожаная гербам Рэспублікі Беларусь. Раней такія асадкі Лукашэнка падарыў кіраўнікам КНР, Расіі і Казахстана.

Шчаслівая студэнтка распавяла, што будзе захоўваць асадку “як экспанат”.

Дарэчы, Еўрарадыё распавядала, што на стале ў Аляксандра Лукашэнкі ёсць цікавыя асадкі, а сярод іх адна з “Прагулкай” Марка Шагала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі