Лукашэнка паабяцаў беларускай арміі новыя верталёты Мі-8МТВ

Лукашэнка паабяцаў беларускай арміі новыя верталёты Мі-8МТВ

Новыя сучасныя верталёты Мі-8МТВ хутка паступяць ва Узброеныя Сілы Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падчас ушанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу.

“У Беларусі надаецца значная ўвага тэхнічнаму перааснашчэнню сілавых ведамстваў. Зусім хутка ў дадатак да новых самалётам Як-130 ва Узброеныя Сілы паступяць новыя сучасныя верталёты Мі-8МТВ”, — заяўляе Лукашэнка.

Па яго словах цяпер у Беларусі асвоены новы напрамак — ракетабудавання. І на гэта працуе цэлая галіна эканомікі, якая “будзе даваць самы якасны прадукт". Акрамя гэтага, працягваецца распрацоўка айчынных лёгкабраняваных аўтамабіляў для сілавых структураў, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі