Вы тут

Лукашэнка: "Ніякія дзеці ў мяне не рыхтуюцца ні да якога транзіту ўлады"

Аляксандр Лукашэнка з сынамі, Віктарам, Мікалаем і Дзмітрыем / Reuters

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не рыхтуе транзіт улады ў Беларусі. Паводле яго слоў, у інтэрнэце папісваюць, што ён рыхтуецца перадаць уладу сваім дзецям. "Дык вось паслухайце, ніякія дзеці ў мяне не рыхтуюцца ні да якога транзіту ўлады", — сказаў Лукашэнка на нарадзе ў Мінску 19 верасня.

Кіраўнік краіны таксама расказаў, якія чыноўнікі застануцца на сваіх пасадах пасля выбараў: "Той, хто сёння працуе і выконвае прагнозы, планы, прыносіць краіне карысць, працаваць будзе, натуральна. У мяне няма палітыкі асабліва набліжаных, аддаленых. [...] Працаваць са мной, як і раней, будуць толькі тыя, хто хоча працаваць. І хто ўмее мяне слухаць і выконваць мае даручэнні".

"Калі Румас і Качанава, віцэ-прэм'еры і міністры мяне не чуюць, то вы лепш збірайце партфелі і сыходзьце адразу", — сказаў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.