Лукашэнка не паехаў на “Камволь” з-за “ашуканства на прадпрыемстве”

Лукашэнка не паехаў на “Камволь” з-за “ашуканства на прадпрыемстве”

Аляксандр Лукашэнка адмяніў візіт на мінскае прадпрыемства “Камволь” з-за спробы ашуканства на прадпрыемстве”. Пра гэта кіраўнік краіны заявіў 4 снежня падчас дакладу аб сітуацыі на камбінаце. Лукашэнка сказаў, што наўмысна не паехаў туды, “бо міністр пачаў займацца там ашуканствам”.

“І для таго, каб паказаць цягам аднаго-двух дзён працу прадпрыемства, сабраў усё, што можна, з міністэрства, з канцэрта, звёз туды сыравіну для таго, каб на дзень-два запусціць машыны, а па ад’ездзе прэзідэнта, напэўна, паспяхова іх спыніць”, — сказаў Лукашэнка.

 Ён таксама паабяцаў наведаць ААТ “Камволь”, прычым нечакана. Лукашэнка сказаў, што будуць вывучаныя аспекты супрацоўніцтва з Бранскім камвольным камбінатам, якія тычацца перадачы яму ў арэнду новага абсталявання мінскага прадпрыемства.

Лукашэнку далажылі стратэгію развіцця камбіната на канец 2015 і ўвесь 2016 год з указаннем коштаў і рынкаў, куды “Камволь” мае намер пастаўляць сваю прадукцыю. ПА выніках дакладу кіраўнік Беларусі прыняў рашэнне, што на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта “Камволю” дадатковы выдзеляць фінансаванне пад абаротныя сродкі, інфармуе БЕЛТА. Аб’ём фінансавання складзе 5 мільёнаў еўра.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі