Лукашэнка не хоча, каб "монстр" зрабіў беларусаў парабкамі "у якім-небудзь ВКЛ"

Лукашэнка не хоча, каб "монстр" зрабіў беларусаў парабкамі "у якім-небудзь ВКЛ"

22 лютага падчас сустрэчы ў Вайсковай акадэміі Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму незалежнасці, стабільнасці, а таксама згадаў "монстраў", з якімі даводзіцца канкураваць. "Трэба займацца эканомікай — гэта аснова стабільнасці. Таму галоўнае — не страціць стабільнасць, — цытуе словы беларускага кіраўніка БЕЛТА. — ...Калі толькі мы дэстабілізуем нашу краіну — яна камусьці дастанецца, мы зноў сыдзем пад бізун... Ладна, нас: мы гэта заслужылі, калі мы да гэтага давялі. А дзеці за што будуць цярпець?".

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што сам ён нічога не баіцца, паколькі ўжо "адбаяўся" ў першыя гады свайго прэзідэнцтва: "У мяне ў першы год праз тры месяцы ў Мінску... на тры дні мукі заставалася і метро застрайкавала, спыніўся ўвесь транспарт. Я ўжо ўсё гэта прайшоў".

Таксама Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што Беларусь не можа канкураваць з сусветнымі дзяржавамі, але трэба намагацца ад іх не адстаць: "Калі адстанем — усё, будзем нейкай правінцыяй. Таму новыя тэхналогіі, крыніцы энергіі — мы проста бегчы за гэтым павінны... Калі мы адстанем — мы загінем. Таму патрэбна стабільнасць".

Лукашэнка заклікае беларусаў увесь час працаваць і бегчы, "каб ад гэтых "монстраў" не адстаць, бо яны нас адной рукой прыхопяць, і будзем мы зноў парабкамі ў якім-небудзь Вялікім княстве Літоўскім або Рэчы Паспалітай. Не хочацца, асабліва для дзяцей, асабліва, калі ўжо мы і вы адчулі, што такое суверэнітэт і незалежная дзяржава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі