Лукашэнка назваў зборную Італіі па футболе "калгаснай камандай"

Былы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас даў вялікае інтэрв'ю сайту tribuna.com. Менавіта падчас яго кіравання ў 2004 годзе зборная Беларусі згуляла легендарны матч з камандай Італіі (гэта была гульня адбору на чэмпіянат свету) — 3:4 (гл. відэа).

Нявыглас распавядае: "Яшчэ ўспамінаецца выпадак. У бытнасць Байдачнага [галоўным трэнерам] прайгралі на выездзе італьянцам 3:4. Буфон тады сказаў: "Гэта адзіны выпадак, калі я дома прапусціў цэлых тры [галы]". Ён усё бегаў па падтрыбунцы і пытаўся, хто такі Рамашчанка, які забіў яму двойчы. Так, выдатны матч. І вось пасля яго праводзілася нейкая нарада ў прэзідэнта. Аляксандр Рыгоравіч тады сказаў: "Вось паехалі і прайгралі калгаснай камандзе!". Мы сталі спрачацца. Лукашэнка сказаў: "Так, ты, вядома, маеш рацыю... Але ўсё роўна прайгралі калгаснай камандзе. Крыўдна!". Весела успамінаць".

Нагадаем, матч Італія — Беларусь прайшоў у Парме 13 кастрычніка 2004 года. За італьянцаў гулялі такія зоркі, як Буфон, Гатуза, Дэ Росі, Дзамброта, Нэста, Тоцці... У 2006-м італьянцы сталі чэмпіёнамі свету. Беларусы ж, як вядома, пакуль ні разу не трапілі на сусветнае ці кантынентальнае першынство.

Беларус прапаноўваў Лукашэнку павялічыць футбольную браму на 1,5-2 метра

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі