Вы тут

Лукашэнка наведаў у Мінску офісы Віктара Пракапені і Міхаіла Гуцарыева. Фота

Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў далейшую падтрымку IT-сферы Беларусі. Пра гэта ён заявіў у панядзелак падчас наведвання кампаній, якія працуюць у сферы высокіх тэхналогій.

Як інфармуе сайт president.gov.by, Лукашэнка запэўніў, што дзяржава і надалей будзе аказваць неабходнае садзейнічанне. Гэта тычыцца і справы прыняцця неабходных нарматыўных прававых актаў, якія вызначаюць умовы працы ў згаданым сектары эканомікі, "каб нешта спрасціць". У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што адным з асноўных патрабаванняў да IT-сферы з'яўляецца празрыстасць і законнасць працэсаў з пункту гледжання вядзення бізнесу, падаткаабкладання.

"Будучыня — добра. Але павінна быць сумленная і прыстойная сучаснасць. І вы атрымаеце ўсё, пра што мы дамовімся, паводле заканадаўства", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паведамляецца, што Аляксандр Лукашэнка наведаў офісы ТАА "Бануба Дзевелопмент" і ТАА "І-Экс-Пі Кэпітал", паразмаўляў з інвестарамі Віктарам Пракапенем і Міхаілам Гуцарыевым. Яны распавялі кіраўніку дзяржавы пра працу дадзеных кампаній і іх перспектыўныя распрацоўкі (у прыватнасці, пра праекты ў галіне дапоўненай рэальнасці і штучнага інтэлекту).

Фота: president.gov.by
Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі