Лукашэнка: Нам трэба выжыць. Нам трэба захаваць краіну!

Лукашэнка: Нам трэба выжыць. Нам трэба захаваць краіну!

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што не будзе мяняць склад ураду Андрэя Кабякова. Але для кантролю эфектыўнасці яго працы ў існуючых рэаліях адвёў паўгода. У пятніцу ў Доме ўраду Лукашэнка слухаў справаздачу Саўміна аб працы эканомікі ў 2017-м і пра задачы на бягучы год. Прысутнічалі міністры, кіраўніцтва Нацбанка, абласцей, сталіцы, буйных прадпрыемстваў, банкаў.

У сваёй прамове Аляксандр Лукашэнка нагадаў, у якія “няпростыя і цяжкія часы” пачынаў працаваць урад. “І быццам нешта зроблена, вынік нейкі ёсць, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы сайт sb.by. — Казаць пра тое, што гэта ўрад нікудышны і яго трэба замяніць, было б няправільна. Але калі ўрад лічыць, што і ў гэтым годзе можна так спакойна, за кошт знешніх нейкіх кан’юнктурных фактараў атрымаць нейкі вынік і спакойна жыць, гэта будзе апошняе для вас”.

Лукашэнка адзначыў, што ва ўрадзе ёсць вопытныя, разумныя, адукаваныя, жорсткія людзі, якія ўмеюць камандаваць і прымаць рашэнні. Ён заклікае іх дзейнічаць: “Задзейнічайце ў эканамічнай сферы ўвесь патэнцыял краіны!”.

“Зразумейце, на коне краіна і яе незалежнасць! — казаў Аляксандр Лукашэнка. — Як бы ні было складана, нам трэба выкруціцца ў гэтай сітуацыі, кажучы па-народнаму. Нам трэба выжыць. Нам трэба захаваць краіну… Пажадана, каб гэтая дынаміка была наперад, а не ў адваротны бок”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі